Гульня-віктарына для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту (ад 5 да 7 гадоў) "Ф.Скарына - першаасветнік і першадрукар""

24.02.2023

План-конспект гульні-віктарыны для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

 (ад 5 да 7 гадоў)

 

“Ф.Скарына – першаасветнік і першўадрукар”

 

                                                                         Тананушка М.У., выхавацель

                                                                          дашкольнай адукацыі

                                                                         Скопец Т.Ф., намеснік загадчыка па АД

 

Мэта: фарміраванне прадсталенняў  дзяцей аб вялікім дзеячы навукі, культуры, мастацтва (Ф.Скарына), развіццё умення расказваць пра славутасці роднага краю,  выхаванне маральна-патрыятычных якасцей, любові да Радзімы

 

Абарудванне: ілюстрацыі партрэта, помнікаў Ф.Скарыны, першай надрукаванай кнігі “Біблія”, друкаванага станка;

знакі адрозняння для камады “Промні сонца”, “Разумная кніга”;

разразныя карцінкі з выявленнем помнікаў Ф.Скарыны ў Мінску, Полацку, Лідзе;

выяўленчыя прыналежнасці (фарбы, пэнзлікі, каляровая папера, клей інш. п

адручны матэрыял для упрыгожвання “старажытнай кнігі”;

званочкі (зяленыя колы) па колькасці дзяцей для адказаў на пытанні (заданні);

падарункі за удзел у гульне (нататнікі з выявай Ф.Скарыны)

 

Папярэдняя работа: экскурсія да памятніка Ф.Скарыны, віртуальная экскурсія ў горадзе Мінску, Полацку, чытанне, разгляданне ілюстрацый пра Ф. Скарыну

 

Ход:

Педагог паведамляе, што сення адбудзецца гульня “Ф.Скарына – першаасветнік і першадрукар”,прпаноўвае выхаванцам заняць свае месцы у камандзе (“Прамяні сонца”, “Разумная кніга”), надзець нагрудныя знакі, выбраць капітанаў.

Педагог запрашае заняць месца ў журы (загадчык, намеснік загадчыка). Журы ацэньвае выкананне  кожнага задання, выказвае сваю думку. Педагог напамінае, што журы будзе аддаваць  перавагу той камандзе, якая першая зазвініць у званочак (або падыме зялены круг) 

 

Педагог (дзеці) чытае верш, прапануе пачынае гульню:

 

Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,

Аб горадзе Полацку слава ішла, -

Друка там выдатны Георгій Скарына,

Што зоры рассыпаў па роднай краіне

Крыштальныя словы навукі – святла!

 

Пакуль жыве мая Айчына

І памяці не рвецца ніць,

Глядзіць на нас с табой Скарына,

Ён праз вякі на нас глядзіць

 

 

 

1 заданне (дамашняя работа): “Давайце пазнаемімся”

(з дапамогай дэвіза члены камандаў вітаюць друг друга)

2 заданне: Кім быў Ф.Скарына? (неабходна адказаць на пытанне і абгрунтаваць свій адказ)

3 заданне: У якім горадзе нарадзіўся Ф.Скарына?

3 заданне: Якое вынаходства зрабіў Ф.Скарына?

4 заданне: Як называлася першая кніга на беларускай мове? Што такое Біблія?

5 заданне: Якія элементы для афармлення Бібліі і іншых першых надрукаваных кніг выкарыстоўваў Ф.Скарына?

6 заданне “Упрыгожым старажытную кнігу” (педагог прапаноўвае дзецям лісты паперы з друкаванамі царкоўнаславянскімі літарамі. Дзецям неабходна упрыгожыць іх з давпамогай выяўленчых прыналежнасцей, замацаваць паміж сабой, каб атрымалася “старажытная кніга”)

7 заданне: Якія сімвалы выкарыстаны на помніках Ф.Скарыны? Аб чым яны нам паведамляюць?

8 заданне: Хто больш назаве прыказак пра кнігу?

9 заданне: Збяры карцінку і здагадайся: у якім горадзе ўстаноўлены памятнік Ф.Скарыне?

10 заданне: Назаві сімвалы, якія адрозніваюць славутасці роднага краю (помнікі Ф.Скарыны ў розных гарадах Беларусі)?

 

(Журы падводзіць вынік, хваліціь дзяцей, раздае падарункі за ўдзел і добрае выкананне заданняў)