Государственный гимн Республики Беларусь

13.10.2022

Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М.Клімковіча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага

 

Мы, беларусы – мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі,  Шчыра сябруем, сілы гартуем  Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,  Слаўся, народаў братэрскі саюз!  Наша любімая маці-Радзіма,  Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі  Мы баранілі родны парог,  У бітвах за волю, бітвах за долю  Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,  Слаўся, народаў братэрскі саюз!  Наша любімая маці-Радзіма,  Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –  Наш запаветны, сонечны шлях.  Горда ж узвіся ў ясныя высі,  Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,  Слаўся, народаў братэрскі саюз!  Наша любімая маці-Радзіма,  Вечна жыві і квітней, Беларусь!