Беларускія народныя мелодыі (рэкамендаваны музычны рэпертуар для дзяцей у групе №2 з беларускай мовай навучання і выхавання)

14.03.2023

 

Беларускія народныя мелодыі

 

для дзяцей  (ад 3 да 4 гадоў)

 

САЎКА ДЫ ГРЫШКА

1-ый куплет

 

Запев:

Саўка ды Грышка

Ладзілі дуду,

Павесяліцца,

Ды прагнаць нуду.

 

Припев:

Ду-ду-ду, ду-ду-ду

Ды прагнаць нуду

 

Ду-ду-ду, ду-ду-ду

Ды прагнаць нуду

 

2-ой куплет:

 

Запев:

Як разышліся

Музыкі гу-га!

Згінула гора

Згінула туга.

 

Припев:

Г-га-га, гуга-га!

Згінула туга

 

Г-га-га, гуга-га!

Згінула туга

 

 

 

ПЕРАПЕЛАЧКА

 

Запев:    А ў перапелкі, ды старэнькі муж.

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

               Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!

 

Запев:    А ў перапелкі – дзеткі малыя.

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

               Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!

 

Запев:     А ў перапелкі ды хлеба няма.

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

               Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!

 

Запев:    А ў перапелкі ды галоўка баліць.

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

              Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!

 

Запев:    А ў перапелкі ды ручкі баляць

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

               Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!

 

Запев:    А ў перапелкі ды грудка баліць

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

               Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!

 

Запев:    А што перапелка рана ўстае,

Припев: Ты ж мая, ты ж мая, перапелачка,

               Ты ж мая, ты ж мая, невялічкая!